24 сакавіка, у пятніцу, еду ў горад Гомель, дзе адбудзецца мой канцэрт у падтрымку прэзентацыі новай сумесі спецый "Мой любы Гомель", якую стварыў эксперт, знаўца спецый Дзядзя Толя (Анатоль Лешчанка).
18:00, "Чаша міру" (Савецкая,1).
Песня "Gdzie jest mój Homel?" - загалоўная песня з музычнага спектаклю Тадэвуша Квінты паводле геніяльнага раману Ільлі Эрэнбурга "Бурлівае жыццё Лазіка Ройтшванеца". Жахлівая але з гумарам і іроніяй распаведзеная Эрэнбургам гісторыя краўца, якога "лёс нядобры раз'яднаў" з родным Гомелем, раз'яднаў з прыгажуняй Фенечкай Гершэновіч, - і павёў паўз паў свету: савецкія Украіну і Расію, Польшчу, Нямеччыну, Францыю, Англію - і давёў ажно да габрэйскай Палестыны. На сваім шляху, у кожнай размове, пры любой нагодзе, Лазік не можа не ўзгадаць свой любы Гомель. І ўрэшце, напрыканцы раману, з ангельскай турмы, - піша ліст у Гомель спадару Пфэйферу (Пфайферу ў польскай версіі): "а пра сябе пісаць дык выдаць цэлы пуд казённай паперы"...
...
Дзядзя Толя (Анатоль Лешчанка) - знаўца спецый і пернасцяў, які сярод сваіх шэдэўральных сумесяў ужо падараваў беларусам традыцыйную сумесь для беларускай кухні "Зубрыны луг". Зараз ён узяў на сябе задачу адрадзіць смак старой Гомельскай кухні, дзе напачатку дваццатага стагоддзя змяшаліся некалькі нацыянальных кухняў і цалкам мог узнікнуць гэты кулінарны шэдэўр: крапіва, шышкі хмелю, рудніковая соль (патрэбная, каб раскрыць водары пернасцяў), хрэн, мацярдушка, любіста, чабор, кмен, кроп, фенхель, мята, базілік, каляндра, перац чылі, гваздзік, імбір, мушкатовы арэх, куркума, духмяны перац, карыца, аніс. Сумесь будзе называцца: "Мой любы Гомель" ("Kochany Homel")
З дапамогай майго сябра паэта Сяржука Сокалава-Воюша з'явілася беларуская версія песні ў выкананні пад гуслі.
Таленавіты фотамастак і творца з Гомелю - Аляксей Смык - з дапамогай Дзядзі Толі зрабіў неверагодную працу па пошуку і сюжэтнай кампаноўцы фотаматэрыялаў з гісторыі Гомеля.
Прыемнага прагляду, смачна есці і пабачымся на канцэрце.
#гомель #homiel #homel #gusli