Сёння, 30 кастрычніка, - 85 гадоў з нараджэння славутага барда, які жыў у Мінску больш за паўстагоддзя таму. Імя Арыка Крупа мне яшчэ малому патрапіла на вока з вокладак зборнікаў бардаўскіх песняў сярод імёнаў Высоцкага, Акуджавы, Візбара і іншых вядомых класічных бардаў і неўзабаве я ўжо спяваў гэтыя песні пад гітару і апынуўся на першых сваіх "крупаўскіх зьлётах". І заўсёды гэтыя песні падаваліся такімі роднымі... Некалькі гадоў таму я звярнуўся да свайго сябра, Сяржука Сокалава-Воюша, з запытам перакласці тую частку творчасці Крупа, якая бы, прагучаўшы беларускай мовай, шырэй раскрыла глыбока схаваныя ў арыгінале сэнсы і вобразы.
Сяржук з ахвотаю ўзяўся за працу і чараўніцтва перараджэння твораў Арыка Крупа адбылося. На бягучы момант Сяржук пераклаў ужо 14 песень. Сёння я рады выкласці невялічкі плэйліст, у якім буду збіраць свае выкананні гэтых перакладаў. Я ўжо праспяваў на камеру цэлых 6. )) Вось яны, калі ласка: https://www.youtube.com/watch?v=RwnMltAdaB8&list=PLVAdeIcYu-DH1LiUQ3MvJSpd6udSohZLM
А таксама, запрашаю сёння, 30 кастрычніка 2022, на вечар песень Арыка Крупа з нагоды ягоных народзін. Па адрасе:
Мінск, вул. Веры Харужай, 28. Пачатак а 18:00.
#арыккруп #гуслі #сяржуксокалаўвоюш #gusliby