Шмат разоў чуў ад сяброў, што мушу пасля свайго пажару, 5 красавіка цяпер адзначаць другі дзень народзінаў. А як быць з першым? У любым выпадку, гэта будзе дзень, калі гучаць гуслі, і можна сустрэцца з сябрамі і добрымі людзьмі. Я і не здагадваўся, што вас, родные мае, так шмат. І што вы такія суперскія. Дапамога ў розных-розных выглядах ад вас усіх - неацэнная! Ёсць нагода ўбачыцца, папіць кавы, паслухаць гуслі і нават паспяваць разам. 14 чэрвеня, а 18-й, я прыходжу ў "Кавярню над Нямігай", стаўлю калонкі, мікрафоны, бяру куфаль смачнай кавы і чакаю сяброў. Прыходзьце! Можна нават без усялякіх падарункаў. (Хоць, прызнаюся, дапамога на будоўлю будзе вельмі дарэчнай) Як знайсці "Кавярню над Нямігай": на скрыжаванні Нямігі і Гарадскога валу, праз Нямігу ад Макдональдсу, на самым куце з боку скрыжавання - ўваход у будынак, нібы вы ідзеце да рэстарацыі "Лідо". Уздымаецеся на эскалатары на трэці паверх - і вось яна - "Кавярня над Нямігай". P.S. Хто збіраецца параней? Патрэбная дапамога данесці калонкі ад машыны.