Я ведаю, што шмат хто хвалюецца, куды я знік, як я сябе адчуваю. Але магчыма яшчэ не чулі, што адбылося.
Увечары 5 красавіка загарэлася праводка ў маёй майстэрні gusli.by. Пакуль я бегаў з вогнетушыцелямі - атрымаў апёкі 3-й ступені, але ўсё марна: спыніць вагонь, і выратаваць хоць што-небудзь не атрымалася. Імгненні - і зніклі 20-гадовыя запасы музычнага дрэва, некалькі гатовых інструментаў, прафесійныя станкі і электра-інструмент, стубцыны, сотні дробных каштоўных прыладаў, што майстар назапашвае гадамі, хімія, чарцяжы, шаблоны, занатоўкі...
Адразу супакою: я дома, апёкі яшчэ трэба далячыць, але са шпіталю ўжо адпусцілі.
Хуткая дапамога прывезла мяне ў шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі, суткі ў рэанімацыі, тэрміновая бронхаскапія (чыстка лёгкіх), потым у стацыянар на паўтары тыдні: лекі, перавязкі, кісларод, штодзённыя баракамеры і - дзякуючы нашым медыкам - вось я дома. Рукі, галава - яшчэ некалькі тыдняў і скура цалкам адновіцца.
Шчаслівы, што жывы... Але заплюшчваю вочы - і я зноў там, пасярод вогненай стыхіі, у паніцы спрабую, хоць нешта разумнае паспець зрабіць у гэтыя секунды.
Я магу займацца сваёй справай. Для гэтага патрэбная майстэрня. Дзесці паюціцца па сяброх-мастрах можна, зрабіць бягучыя замовы, але каб быць сур'ёзным майстрам - трэба будаваць сваю майстэрню.
20 гадоў я займаўся вывучэннем, вырабам і папулярызацыяй беларускіх гусляў. Зроблена больш за 150 інструментаў, на якіх граць па ўсім свеце. Я вызваліў сваё жыццё ад іншых заняткаў і прафесійна займаюся толькі гэтым. У мяне ёсць дакладнае разуменне, якімі былі беларускія гуслі ў раннім Сярэднявеччы, якіх гуслі гралі ў Полацку й Тураве, Гародні, Наваградку й Віцебску, на якіх гуслях гралі ў Старым Менску, якія гуслі бачыў Кірыла Тураўскі. Як змяніліся гуслі са стагоддзямі: якімі гуслямі натхняўся Францыск Скарына, якія гуслі прынеслі этнографам сяляне ў XIX - пачатку XX стагоддзя... Галоўнае што атрымалася ўратаваць з вогнішча - гэта веды.
Я хачу працягваць сваю працу — аднавіць і рэарганізаваць майстэрню у лепшым і больш бяспечным выглядзе. Хачу, каб беларускія гуслі працягвалі граць па ўсім свеце.
Было б лёгка апусціць рукі і здрадзіць сваёй мары. толькі я ўпэўнены, што з дапамогай такіх добрых, верных і чуллівых сяброў з усяго свету, аднавіць гэтую важную працу рэальна. Хутка. І мы з вамі яшчэ зайграем і спяем!
План. Што трэба зрабіць:
1) Разабраць папялішча;
2) Збудаваць дом з вогнебяспечных матэрыялаў; да стану, каб можна было працаваць над гуслямі - праведзена электрычнасць, вада з неба не льецца за каўнер;
3) Набыць мінімальны набор прыладаў, каб можна было пачынаць працаваць над гуслямі.
Як дапамагчы.
Калі вы за мяжой, найлепшая дапамога - грашовая. Вось па гэтай спасылцы сабраныя разам усе варыянты: https://linktr.ee/gusliby
1) даслаць ахвяраванні,
2) замовіць у мяне гуслі,
3) набыць маю музыку.
Таксама вельмі карыснай будзе інфармацыйная і арганізацыйная дапамога:
— публікацыі ў медыях
— пошук спонсараў
— пошук замоўцаў / дыстрыб'юцыя / продаж дыскаў, гусляў
— прапановы жывых выступаў, каб я мог зарабіць грошай на адбудову майстэрні
— рэпосты, публікацыі пра аднаўленне майстэрні gusli.by
— пераклады гэтай (і іншых публікацый) на польскую, нямецкую і іншыя мовы для кааперацыі з замежнымі медыя.
Звярніцеся з гэтымі прапановамі да мяне ў Скайп: Skype:ales_chumakou ці Facebook Messeger https://www.facebook.com/ales.cumakou/
Мае дарагія сябры, я аддзячу Вас:
1) Зніжкі (да 100%) на новыя інструменты майго вырабу;
2) Прыватныя ўрокі ігры на гуслях (сустрэчы ці відэа-сувязь);
3) Навучу вас мастацтву майстравання гусляў;
4) Выступлю на вашым свяце;
5) Дыскі з маёй музыкай поштай па ўсім свеце і лічбовыя копіі дыскаў - онлайн.
-------------------------------------------------
Калі вы з Беларусі, ці Расіі. Картка
VISA
4639 0301 1047 7039
ALIAKSANDR CHUMAKOU
11/23
Калі ваш банк не працуе з пералікамі на карты VISA па нумары карты, можна пералічыць па нумары тэлефону. Вось мой нумар, прывязаны да карткі: +37529-7572423